ЗЯЗЮЛЯ (КУКУШКА. germiones_muzh.)
Цячэ рэчанька, цячэ быстрая:
Скочу-пераскочу.
Аддай, мамачка, аддай, родная,
За каго я хочу!
Мамка аддала, шчэ й наказ дала:
Сем год не бываці
(- не вертаться домой семь лет. - germiones_muzh.),
— А як вернешся, дочка родная,
То выганю з хаты.
Не была гадок, не была другі,
Трэці — не сцярпела...
Абярнулася шэрай (- серой. - germiones_muzh.) зязюляй,
У сад паляцела.
Лесам ляцела, голле (- ветки. - germiones_muzh.) ламала
Буянымi крыламi,
Полем ляцела, зямлю кропiла
Горкiмi слязамi.
Прыляцела ў сад, села на дубок,
Стала кукаваці.
Стала кукаваць, жалю (- печаль. - germiones_muzh.) надаваць,
Каб пачула маці
(- чтоб услышала мать. - germiones_muzh.).
Сядзіць мамачка, сядзіць родная,
Рушнік вышывае.
Родны брацейка па двару ходзiць,
Ружжо зараджае.
— Дазволь, мамачка, дазволь, родная,
Ту зязюлю ўбіці!
Бо вона куе - жалю додае,
Вельмі цяжка жыці.
—Не дазволю я, не дазволю я
Ту зязюлю ўбіці,
Бо дачцэ маёй, як зязюлі той,
Вельмі цяжка жыці...